Беларуская Служба

У Нарвегіі стварылі Міжнародны гуманітарны фонд у падтрымку беларускіх палітвязняў і іх сем’яў

30.04.2024 14:01
На пачатак Нарвегія выдзеліць 10 мільёнаў нарвежскіх крон у фонд, якім будуць распараджацца беларускія дэмакратычныя апазіцыі і ініцыятывы.
         -
Падчас працоўнага візіту ў Осла Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністрам Ёнасам Гарам Стэрэhttps://www.facebook.com/S.Tsikhanouskaya

Па ініцыятыве Святланы Ціханоўскай у Нарвегіі стварылі гуманітарны фонд дапамогі беларускім палітзняволеным і іх сем’ям. Падтрымка будзе ўключаць медычную, матэрыяльную і псіхалагічную дапамогу, а таксама рэабілітацыю для асобаў, якія зазналі палітычныя рэпрэсіі ад рэжыму, чытаем у сацсетках лідаркі беларускай дэмакратычнай апазіцыі.

Падчас працоўнага візіту ў Осла Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністрам Ёнасам Гарам Стэрэ, які пацвердзіў, што Нарвегія выдзеліць 10 мільёнаў нарвежскіх крон як першы ўнёсак у фонд. Распараджацца ім будуць беларускія арганізацыі і ініцыятывы, якія дапамагаюць палітвязням і іх сем’ям.
Зараз Міністэрства замежных справаў Нарвегіі працуе над фармалізацыяй працы фонду.

Міністр замежных справаў Эспен Барт Эйдэ падтрымаў гэтую ініцыятыву і падкрэсліў: «Сітуацыя з палітвязнямі ў Беларусі вельмі трывожная. Такая дапамога вельмі патрэбная для рэабілітацыі былых палітвязняў і іх семʼяў».

Унесці сродкі ў фонд змогуць як іншыя ўрады, так і міжнародныя арганізацыі і патэнцыйныя донары.

аз

Святлана Ціханоўская: Рэжым Лукашэнкі здзекуецца з палітвязняў і іх сем'яў

26.04.2024 11:02
Гэта робіцца мэтанакіравана.