Беларуская Служба

Ігар Лосік чацвёрты раз сустракае дзень нараджэння за кратамі

20.05.2024 14:01
Ігар Лосік адбывае пакаранне ў Наваполацкай калёніі ўзмоцненага рэжыму, дзе яго трымаюць у становішчы інкамунікада.
Ігар ЛосікЗдымак са старонкі ПЦ "Вясна"

20 траўня палітвязню, блогеру і журналісту Радыё Свабода Ігару Лосіку споўнілася 32 гады. Гэта чацвёрты дзень народзінаў, які Ігар Лосік сустракае за кратамі.

Журналіста затрымалі 25 чэрвеня 2020 году, у снежні 2021-га Гомельскі абласны суд на закрытым паседжанні ў СІЗА-3 прыгаварыў Лосіка да 15 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму па абвінавачаннях у арганізацыі масавых беспарадкаў і распальванні варожасці.

Ігар Лосік адбывае пакаранне ў Наваполацкай калёніі ўзмоцненага рэжыму, дзе яго трымаюць у становішчы інкамунікада. Апошні ліст бацькі Ігара атрымалі ад сына ў лютым 2023 году. З таго часу ніякіх звестак пра Ігара няма.

Жонка Ігара Лосіка Дар’я таксама ў зняволенні, яна асуджаная на 2 гады зняволення паводле артыкулу 361-4 Крымінальнага кодэксу («Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці») за інтэрв’ю тэлеканалу «Белсат».

Паводле праваабаронцаў, з 2023 году Ігара Лосіка трымаюць у памяшканні камернага тыпу.

ав