Беларуская Служба

Польшча святкуе 20 год у Еўрасаюзе

30.04.2024 11:16
За 20 гадоў прысутнасці Польшчы ў Еўрасаюзе сума трансфераў з бюджэту ЕС у Польшчу склала 261 мільярд еўра.
      -  -    : 20
Міністр фінансаў і рэгіянальнай палітыкі Катажына Пэлчыньска-Налэнч падчас прэс-канферэнцыі ў Варшаве на тэму: «20 год Польшчы ў Еўрасаюзе»PAP/Tomasz Gzell

Міністр фінансаў і рэгіянальнай палітыкі Катажына Пэлчыньска-Налэнч сказала, што прысутнасць Польшчы ў ЕС стала дасягненнем для польскіх грамадзян. Ніводнае іншае грамадства, ніводная іншая краіна ў Цэнтральнай Еўропе не здолела выкарыстаць далучэнне да Еўрасаюза гэтак жа, як палякі, зазначыла чыноўніца.

Міністр дадала, што польскія прадпрымальнікі ўвайшлі на рынак ЕС. Польскі экспарт вырас у 6 разоў. Гэта перавышае імпарт у ЕС амаль на 80 мільярдаў еўра ў год. «Велізарны ўклад ў гэта ўнеслі вытворцы прадуктаў харчавання», - дадала Катажына Пэлчыньска-Налэнч.

Апроч таго, за 20 гадоў прысутнасці Польшчы ў Еўрасаюзе польскія органы мясцовага самакіравання рэалізавалі 300 тысяч праектаў ЕС. З 2004 году па сакавік бягучага году вартасць трансфераў з бюджэту ЕС у Польшчу склала 261 мільярд еўра.

Катажына Пэлчыньска-Налэнч сказала, што прыкладна 165 мільярдаў еўра з гэтай сумы было пералічана нам на рэалізацыю праектаў у рамках фондаў палітыкі рэгіянальнага развіцця, а 78 мільярдаў еўра — Агульнай сельскагаспадарчай палітыкі.

У іншы бок - з Польшчы ў ЕС у рамках унёску ў бюджэт Еўрапейскага Саюза — за 20 гадоў паступіла 85 мільярдаў 800 мільёнаў еўра, такім чынам чыстае сальда плюс 175 мільярдаў еўра для Польшчы.

З нагоды 22-годдзя сяброўства Польшчы ў ЕС у краіне пачалася сацыяльна-інфармацыйная кампанія «Добра, што мы разам». Падрабязней пра кампанію на www.20lat.eu.

ПР/юл