Беларуская Служба

Еўрапейская камісія распачала працэс супраць Facebook і Instagram

30.04.2024 14:12
Камісія падазрае, што папулярныя інтэрнэт-платформы не спраўляюцца з распаўсюджваннем хлусні і замежных маніпуляцый.
Ілюстрацыйнае фотаEPA/OLIVIER MATTHYS Dostawca: PAP/EPA

Еўрапейская камісія распачала справу супраць кампаніі Meta, якой належаць Facebook і Instagram, за дэзінфармацыю на карысць з Расіі.

Камісія падазрае, што папулярныя інтэрнэт-платформы не адпавядаюць патрабаванням па барацьбе з распаўсюджваннем хлусні і скаардынаваных замежных маніпуляцый.

Калі Брусэль выявіць парушэнне заканадаўства ЕС, амерыканскай кампаніі Meta пагражаюць высокія фінансавыя штрафы.

ПР/юл